Багдановіч па-кітайску?

Ці сустракаліся вам пераклады вершаў знакамітых беларускіх паэтаў на замежных мовах? Калі не, то абавязкова наведайце аддзел выданняў на замежных мовах абласной бібліятэкі. Менавіта там вас чакае новы нумар часопіса “Belarus.Беларусь”, а ў ім творы Максіма Багдановіча, перакладзеныя на кітайскую мову!

Часопіс “Belarus.Беларусь” – выдатны выбар. Артыкулы ў ім публікуюцца паралельна на англійскай, кітайскай, рускай і беларускай мовах і асвятляюць падзеі з эканомікі, знешняй палітыкі і міжнародных адносін нашай краіны, а таксама цікавыя матэрыялы, прысвечаныя гісторыі, новым тэхналогіям, развіццю турыстычных маршрутаў і багатай культурнай палітры нашай Радзімы.

Усё самае цікавае пра Беларусь на розных мовах вы знойдзеце ў новым нумары часопіса Belarus.Беларусь” па адрасе: вул. Ажэшкі,17.