Якое яно, наша “Кніжнае лета-2023”?!

З 1 чэрвеня ў дзіцячым філіяле абласной бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага традыцыйна стартаваў конкурс летняга чытання “Лета і кніга-2023”.
Амаль палова чытацкага марафону пераадолена, сярод актыўных чытачоў і пастаянныя ўдзельнікі конкурсу, і новыя ўдзельнікі.
У гэтым годзе заяўлены наступныя намінацыі: “Малодшая чытацкая ліга”, “Сярэдняя чытацкая ліга”, “Старэйшая чытацкая ліга”, “Мы чытаем усёй сям’ёй”, “Верны сябар”, “Прыхільнік роднай літаратуры”, “Летні INSTAмарафонец”.
Сярод папулярных кніг – творы класікаў дзіцячай літаратуры: Мікалая Носава, Уладзіміра Суцеева, Астрыд Ліндгрэн і інш.
Папулярнасцю карыстаюцца творы беларускіх аўтараў: Васіля Віткі, Раісы Баравіковай, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Алены Масла, Паўла Місько, Уладзіміра Ягоўдзіка.
Падлеткі аддаюць перавагу творам “праграмных” аўтараў: М.В. Гогаля, Ф.М. Дастаеўскага, Л.М. Талстога.
Увесь час наведвальнікі дзіцячага філіяла актыўна пытаюцца пра выданні коміксаў і графічных раманаў, дзіцячыя дэтэктывы, фантастыка-прыгодніцкія творы, дзіцячыя энцыклапедыі.
Самыя актыўныя чытачы садзейнічаюць папулярызацыі конкурсу праз сацыяльную сетку Інстаграм: размяшчаюць у сябе на старонцы свае фотаздымкі з кнігамі і адзначаюць: #летоикнига2023, @detskiy_book_center, @grodnolib.
Конкурс працягваецца! Яшчэ ёсць магчымасць далучыцца да ўдзелу і пракласці ўласны чытацкі маршрут!