У дапамогу бібліятэкару
Анлайн вэбінар для дырэктароў і загадчыкаў аддзелаў камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду бібліятэчных устаноў Гродзенскай вобласці адбыўся ў абласной бібліятэцы. Сустрэча была прысвечана абмеркаванню новай Інструкцыі аб парадку арганізацыі бібліятэчных фондаў і выключэння з іх дакументаў.
Падчас вэбінару разглядаліся пытанні арганізацыі ўліку бібліятэчнага фонду, яго размяшчэння і захоўвання, правядзення праверак, а таксама выключэння дакументаў з фондаў. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі прычыны спісання розных відаў дакументаў, функцыі фондавай камісіі і іншыя пытанні, звязаныя з работай бібліятэк па фарміраванні фондаў. Асаблівая ўвага надавалася новым уліковым формам і выкарыстанню іх на практыцы.