Сезон летніх вандровак з бібліятэкай адчынены!

Вось і доўгачаканае лета са шматлікімі прыгодамі і адкрыццямі, і абласная бібліятэка з задавальненнем распачала летні цыкл аглядна-тэматычных лекцый па родным горадзе. «Літаратурнымі сцежкамі» вядомых беларускіх пісьменнікаў, жыццё і творчасць якіх звязаны з горадам Гродна, прайшлі ўдзельнікі першай сустрэчы. Максім Багдановіч, Зоська Верас, Алесь Карпюк, Міхась Васілёк і іншыя творцы слова былі галоўнымі героямі гэтага вечара.
Кульмінацыяй лекцыі стала наведванне дома знакамітай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, дзе гасцей чакала арыгінальная экскурсія, а ўсё самае цікавае аб нашай зямлячцы распавядала яе сяброўка Марыя Абрэмбская.
Далучайцеся да чарговых лекцый, будзе цікава!
Даведкі па тэл.: 71-89-54.