Юбіляры мая

120 гадоў з дня нараджэння Розенштэйна Давіда Іосіфавіча (1903 г., г.п. Поразава Свіслацкага раёна – пасля 1960 г.), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, журналіста. Сакратар Гродзенскага акруговага камітэта КПЗБ у 1920-я гг.


2 – 70 гадоў з дня нараджэння Бараноўскага Станіслава Іванавіча (нар. у 1953 г., г. Ліда), беларускага вучонага-эканаміста, доктара эканамічных навук, прафесара. У 1983-1988 гг. працаваў на заводзе “Лідсельмаш”.


3 – 160 гадоў з дня нараджэння Гаркавага Аляксандра (1863 г., Навагрудак – 1939 г.), яўрэйскага мовазнаўца, пісьменніка.


3 – 70 гадоў з дня нараджэння Аўрукевіча Аляксандра Міхайлавіча (нар. у 1953 г.), музыканта, дырыжора, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” (2002 г.).


4 – 170 гадоў з дня нараджэння Нарбута Станіслава (1853 г., в. Шаўры Воранаўскага раёна – 1926), грамадскага дзеяча, урача, які ўнёс прыметны ўклад у развіццё беларускай хірургіі.


4 – 80 гадоў з дня нараджэння Багустава Аляксея Паўлавіча (нар. у 1943 г.), мастака, педагога. З 1978 г. працаваў у Мастоўскай дзіцячай школе мастацтваў. З 1998 г. выкладаў у ГрДУ імя Я. Купалы.


4 – 75 гадоў з дня нараджэння Чуйко Наталлі Сцяпанаўны (нар. у 1948 г., г. Гродна), беларускага архітэктара. З 1972 г. працавала ў інстытуце “Гроднаграмадзянпраект”.


7 – 70 гадоў з дня нараджэння Дзежыца Лявона Лявонавіча (1953 г., в. Кобраўцы Шчучынскага раёна – 2020 г.), беларускага спартсмена (веласіпедны спорт), майстра спорту СССР міжнароднага класа, пераможца XXXIII Велагонкі свету ў складзе зборнай каманды СССР (1980 г.), чэмпіёна СССР (1980 г.).


10 – 140 гадоў з дня нараджэння Маўра Янкі (сапр. Фёдараў Іван Міхайлавіч; 1883-1971 гг.), беларускага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. У 1910-1911 гг. настаўнічаў у в. Турэц Карэліцкага раёна.


11 – 75 гадоў з дня нараджэння Лакобы Генадзя Зосімавіча (нар. у 1948 г.), абхазскага і беларускага мастака, скульптара, заслужанага мастака Абхазіі, ганаровага члена Расійскай акадэміі мастацтваў. З 1992 г. жыве ў Гродне.


14 – 60 гадоў з дня нараджэння Шамавай Таццяны Міхайлаўны (нар. у 1963 г.), беларускага вучонага ў галіне неўрапаталогіі. У 1989-2019 гг. працавала ў ГрДМУ.


15 – 75 гадоў з дня нараджэння Гільдзюка Юрыя Мікалаевіча (нар. у 1948 г., г. Гродна), беларускага піяніста, педагога, заслужанага артыста Беларусі.


19 – 100 гадоў з дня нараджэння Касцюковіча Яўгена Хрысанфавіча (нар. у 1923 г.), беларускага матэматыка. У 1956-1985 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


21 – 125 гадоў з дня нараджэння Кіслага Кастуся (Канстанцін; 1898 г., Слонімшчына – 1980 г.), рэлігійнага і грамадскакультурнага дзеяча беларускага замежжа, музыказнаўца, кампазітара, музыканта, дырыжора царкоўных і свецкіх хароў.


22 – 75 гадоў з дня нараджэння Бушчыка Мікалая Уладзіміравіча (нар. у 1948 г., в. Дзераўная Слонімскага раёна), беларускага жывапісца, педагога.


24 – 70 гадоў з дня нараджэння Клюні Уладзіміра Леанідавіча (нар. у 1953 г., в. Вялікія Якентаны Астравецкага раёна), беларускага вучонага-эканаміста, доктара эканамічных навук, прафесара, выдатніка адукацыі Беларусі.


26 – 125 гадоў з дня нараджэння Карповіча Фелікса (1898 г., в. Вайдацішкі Астравецкага раёна 1964 г.), польскага артыста тэатра. У канцы 1920-х і ў 1930-я гг. служыў у інтэндантуры ў Гродне і выступаў у гарнізонным тэатры.


27 – 100 гадоў з дня нараджэння Турэўскага Абрама Аркадзьевіча (1923-2010 гг.), вучонага ў галіне гісталогіі, доктара біялагічных навук, прафесара. У 1967-2002 гг. працаваў у ГрДМУ.


29 – 110 гадоў з дня нараджэння Арцюха Мікалая Пятровіча (1913 г., в. Заполле Карэліцкага раёна – 1933 г.), удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. З 1932 г. – сакратар Карэліцкага падпольнага райкама КСМЗБ.


29 – 60 гадоў з дня нараджэння Сямінскага Пятра Яраслававіча (1963-2021 гг.), беларускага пісьменніка, педагога. Настаўнічаў у Макараўскай сярэдняй школе Бераставіцкага раёна, у Падліпскай сярэдняй школе Гродзенскага раёна, у сярэдняй школе № 34 г. Гродна.