Эліза і Пётр Ажэшка на Палессі

У аддзеле выданняў на замежных мовах адбыўся чарговы літаратурна-музычны салон “У пані Элізы”, які быў прысвечаны адносінам пісьменніцы з першым мужам Пятром Ажэшка. На сустрэчу з гісторыяй нашай славутай зямлячкі прыйшла моладзь філалагічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта.
Чаму Эліза выбрала Пятра, як праходзіла яе жыццё ў Людвінова, чым яна займалася, аб чым марыла, чаго прагла яе душа, чаму яе замужжа не прынесла дзяўчыне шчасця? Пра гэта і пра шмат чаго іншага даведаліся ўдзельнікі салона. Таксама дзяўчаты і хлопцы паспрабавалі пабыць “Элізай Ажэшкай” у літаратурным конкурсе, праверылі свае веды крыжаванкай і паваражылі з дапамогай вядомага товра Элізы Ажэшкі “У правінцыі”. Напрыканцы сустрэчы ўсе разам чыталі ўрыўкі з твораў, слухалі музыку і разважалі над цікавым лёсам пісьменніцы.