Кніжнае майстэрства

Абласная бібліятэка запрашае на выставу кніг-пераможцаў LXII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”!
У экспазіцыі прадстаўлена 40 выданняў, якія атрымалі дыпломы і ганаровыя знакі-сімвалы “Залаты фаліянт” ў тэматычных, спецыяльных і персанальных намінацыях: “Трыумф”, “Праўда памяці” (да Года гістарычнай памяці), “За ўнёсак гісторыка-культурнай спадчыны”, “Навука і веды”, “Беларусь памятае”, “Залатыя скрыжалі”, “ЛІТ-фармат”, “Арт-кніга”, “Разам з кнігай мы расцём” і інш. Гран-пры конкурсу атрымала выдавецтва “Беларусь” за кнігі “Генацыд беларускага народа” і “Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці”.
Конкурс “Мастацтва кнігі” пачынае сваю гісторыю з 1960 года і праводзіцца з мэтай вызначэння лепшых выдавецкіх праектаў. Галоўны крытэрый – не толькі ўзровень паліграфічнага майстэрства, але і маральнасць зместу. Усе кнігі адпавядаюць галоўным этычным каштоўнасцям беларусаў: любоў да Радзімы, павага да гісторыі, працаздольнасць, дабрыня.
Пазнаёміцца з найлепшымі прыкладамі майстэрства беларускіх выдавецтваў можна па адрасе: вул. Карбышава, 17 (2 паверх).