“Новай зямлі” 100 год!

100 гадоў таму Якуб Колас завяршыў працу над сваёй галоўнай эпічнай паэмай – “Новая зямля”. У Год міру і стварэння як ніколі актуальна звярнуцца да твора класікі, у кожным радку якога з гонарам гучыць – “мы, беларусы!”

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка запускае акцыю “Чароўны Коласа радок. “Новай зямлі” 100!”

З 23 сакавіка па 23 красавіка дасылайце свае любімыя радкі з галоўнага твора беларускага песняра на нашу старонку ў Instagram! Цікава, якія з іх будуць самымі папулярнымі?

А ў аддзеле абанемента абласной бібліятэкі можна пазнаёміцца з арыгінальнай Выставай адной кнігі – “Новая зямля” ў  розных перавыданнях.

Чытайце самі і разам з намі!