З Днём Канстытуцыі, беларусы!

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Наша краіна – шматнацыянальная і шматканфесійная. Канстытуцыя нагадвае, што ўсе людзі аб’яднаны агульным лёсам, памяццю продкаў, якія перадалі нашчадкам любоў і павагу да роднай зямлі, і сёння мы павінны імкнуцца да росквіту і дабрабыту нашага краю.
Абласная бібліятэка далучаецца да віншаванняў і жадае ўсім беларусам быць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны, шанаваць і любіць Беларусь! А каб яе любіць – трэба яе ведаць!