Кніжныя шэдэўры класікаў і сучаснікаў
Творы класікаў са спрадвечных часоў і па сённяшні дзень хвалююць свядомасць людзей, таму па праву лічацца неўміручымі бестсэлерамі. І ў кожным наступным пакаленні з’яўляюцца новыя таленавітыя пісьменнікі, што папаўняюць сусветны фонд кніжных шэдэўраў.
У рамках моладзевага праекта “Чытаем, вучымся, дасягаем поспеху” з цыклу выстаў “Літаратура без вокладкі” супрацоўнікі аддзела абанемента прапануюць увазе чытачоў чарговую літаратурную выставу “Кніжныя шэдэўры класікаў і сучаснікаў”, на паліцах якой знаходзяцца кнігі ўсіх часоў і народаў, вартыя прачытання. Гэта плён працы не толькі праслаўленых творцаў, але і маладых аўтараў, якія ўжо паспелі пакінуць свой след у гісторыі.
Акрамя мастацкай літаратуры на выставе можна знайсці папулярныя выданні па псіхалогіі, эканоміцы і філасофіі, біяграфіі знакамітых асоб, кніжны мерч блогераў, кнігі з карыснымі парадамі для ўсіх, хто зацікаўлены ў самарэалізацыі, асабістым развіцці і пашырэнні кругагляду.
Экспазіцыю гарманічна дапаўняюць афарызмы з вядомых літаратурных твораў, здольныя падняць настрой кожнаму і натхніць на новыя здзяйсненні.
Пазнаёміцца з лепшымі экзэмплярамі айчыннай і сусветнай літаратуры можна ў аддзеле абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17.