Народная культура Беларусі: з гісторыі адзення

10 лістапада дзіцячы філіял абласной бібліятэкі наведалі дашкаляты з дзіцячага садка №18. Сустрэча пачалася са знаёмства з сучаснай дзіцячай бібліятэкай – КНІЖКАградам – і Мудрай Савой.
Дашкаляты здзейснілі медыяпадарожжа-знаёмства з беларускім народным касцюмам і пагутарылі аб тым, якой культурнай каштоўнасцю ён з’яўляецца для беларускага народа. Дзеці ўзгадалі адметныя рысы народнага касцюма беларусаў і прызначэнне асобных яго частак: кашулі, спадніцы, сукенкі, брыля, пояса, абутку.
Напрыканцы сустрэчы маленькія госці паглядзелі анімацыйны фільм паводле беларускай казкі “Піліпка-сынок” і паназіралі за вобразамі галоўных герояў і іх адзеннем, а кніжная выстава пазнаёміла будучых чытачоў з энцыклапедычнымі выданнямі, прысвечанымі культурнай спадчыне Беларусі і гісторыі касцюма народаў свету.