Сустрэча з нашчадкамі Якуба Коласа

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага запрашае на прэзентацыю кнігі “Табой я жыў, табой жыву…”, прысвечаную галоўнай музе ўсяго жыцця Якуба Коласа, яго жонцы Марыі Дзмітрыеўне Міцкевіч. Мерапрыемства адбудзецца з удзелам унучкі і праўнучкі славутага пісьменніка пры падтрымцы выдавецкага дома “Звязда”.

Сардэчна запрашаем на сустрэчу з шаноўнымі гасцямі 16 лістапада ў 12.00 у галоўны корпус абласной бібліятэкі: вул. Карбышава, 17 (2 паверх).

Тэл. для даведак: 71-89-41.