«Па дарозе да Коласавай зямлі»

3 лістапада роўна 140 гадоў таму нарадзіўся народны паэт Беларусі Якуб Колас. Сёння ўся Беларусь адзначае ягоны дзень нараджэння.
Дзіцячы філіял запрасіў вучняў пачатковых класаў адправіцца ў медыяпадарожжа, прысвечанае класіку айчыннай літаратуры.
Дзеці пазнаёміліся з цікавымі звесткамі з жыцця Якуба Коласа, сямейнымі фотаздымкамі, паходжаннем яго літаратурнага псеўданіма і ўзгадалі вядомыя творы пісьменніка.
Для юных чытачоў прагучаў верш Коласа “На рэчцы зімою” – успамін аб бесклапотным часе дзяцінства.
Кніжная выстава з фондаў абласной бібліятэкі “Маіх радкоў няма без Беларусі” прадставіла зборнікі коласаўскіх твораў з серый “Жывая класіка дзецям”, “Славутыя імёны”, “Кнігі нашага дзяцінства”, а таксама выданні біяграфічных нарысаў з цікавымі звесткамі пра асобу Коласа як чалавека, яго сямейны асяродак, захапленні і ўлюбёныя мясціны.