Чытаем Коласа разам

Пад летнім сонцам, пад спякотай
І ззяе смутнай пазалотай
Над самым Нёмнам срэбраводным,
Так сэрцу блізкім-блізкім, родным…
З вялікім гонарам і задавальненнем Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага і Навуковая бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у святкаванні Коласаўскага тыдня на Гродзеншчыне. Супрацоўнікі ўстаноў разам пачыталі ўрывак з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”, якую сам пісьменнік лічыў сваім галоўным творам. Напісаная паэтам-селянінам, “Новая зямля” ўвабрала ў сябе ўсю мудрасць народа, яго думы і імкненні.
