Уікэнд у бібліятэцы: весела і цікава

Інтэрактыўная праграма “Уікэнд у бібліятэцы” была арганізавана ў аддзеле выданняў на замежных мовах. Вучні Гродзенскай гарадской гімназіі наведалі мемарыяльны пакой, прысвечаны жыццю і творчасці Э.Ажэшкі, дзе даведаліся пра цікавыя факты з жыцця і творчасці вядомай пісьменніцы і з задавальненнем пагулялі ў квэст-гульню “Таямніцы дома Э. Ажэшкі”.
На выставе макетаў “Каралеўскі горад Гродна” ўдзельнікі пазнаёміліся з галоўнымі помнікамі архітэктуры. Як заўсёды, вялікую цікавасць выклікала калекцыя незвычайных кніг на англійскай мове.
Сучасная бібліятэка – гэта не толькі кнігі, але і новыя тэхналогіі. Падлеткі былі ў захапленні ад віртуальнай рэальнасці, 3-D акуляраў, IPad і Оsmo. Найбольш смелыя “знатакі” складалі электронныя праекты пры дапамозе канструктараў.
Прыемна, што дзеці адзначылі – “ўікэнд у бібліятэцы – гэта весела і цікава”.
Запіс на інтэрактыўныя праграмы па тэл. 62 36 07.