АЗ і БУКІ – аснова навукі

24 мая ва ўсіх славянскіх краінах адзначаецца Дзень славянскага пісьменства і культуры. Гэта свята асветы, культуры, роднага слова, уведзенае з мэтай ушанавання памяці святых роўнаапостальных братоў, вялікіх асветнікаў Славенскіх, стваральнікаў кірылічнай азбукі – Кірыла і Мяфодзія.
У аддзеле абанемента дзейнічае літаратурная выстава “Аз і букі – аснова навукі”, якая прапануе пазнаёміцца з кнігамі пра пісьмовую культуру Старажытнай Русі, пра гісторыю станаўлення славянскіх моў, пра развіццё рускай кніжнасці, пра з’яўленне першых літар нашага алфавіта, паходжанне іх першапачатковых назваў і далейшае відазмяненне кірылічнай азбукі, якая стала ўнікальнай з’явай сярод усіх вядомых спосабаў літарнага пісьма.
Запрашаем за каштоўнымі ведамі, змешчанымі на экспазіцыі “Аз і букі – аснова навукі” ў бібліятэку па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.