Казкі кніжнай феі

28 красавіка а 12 гадзіне запрашаем усіх аматараў літаратуры ў дзіцячы філіял Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі на творчую сустрэчу з сучаснай беларускай пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой “Казкі кніжнай феі” і Выдавецкім домам “Звязда”.
Кацярына Хадасевіч-Лісавая – беларуская пісьменніца, член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі “Лепшыя творы для дзяцей і юнацтва” (2020 г.), аўтар шматлікіх твораў для дзяцей і падлеткаў.
На сустрэчы Вас чакае:
- асабістае знаёмства з “кніжнай феяй” Кацярынай Хадасевіч-Лісавой і магчымасць атрымаць аўтограф;
- інтэрактыўнае знаёмства з творчасцю вядомай пісьменніцы;
- шанс набыць кнігі аўтара;
- кніжныя навінкі з фонду абласной бібліятэкі выдавецкага дома “Звязда”;
- пазітыўны настрой, чараўніцтва, падарункі.
Сустрэча адбудзецца па адрасе: вул. Савецкая, 25.
Тэлефон для даведак: 601323.
Шчыра запрашаем!