Знаёмцеся, часопіс “Беларуская думка”!

“Беларуская думка” – грамадска-палітычны і навукова-папулярны часопіс, пераможца Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая літара” ў намінацыях “Лепшы навукова-папулярны часопіс”, “Лепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі”. Першы нумар часопіса выйшаў у кастрычніку 1991 года. Часопіс змяшчае матэрыялы па гісторыі, эканоміцы, сацыялогіі, паліталогіі; асвятляе актуальныя праблемы грамадства; захоўвае пераемнасць і традыцыі.
Чытайце ў свежым нумары часопіса “Беларуская думка”:
- Чаму захоўванне гістарычнай памяці мае выключна важнае значэнне? Як выхаваць патрыёта? Што зроблена ў нашай краіне для захавання гістарычнай памяці? На гэтыя і іншыя пытанні адкажа рэктар Акадэміі ўпраўлення пры Прэзідэнце РБ, кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч.
- Бульба – адзін з галоўных прадуктаў харчавання беларусаў. Пры перападліку на кожнага жыхара краіны мы спажываем яе больш за ўсіх у свеце – за год прыкладна 183 кг. Уся праўда пра беларускую бульбу ў артыкуле “Першацвет лидирует”.
- Аб чым марыць сельскі бібліятэкар? Чым сёння жыве вясковая бібліятэка? Аўтар артыкулу “В будущее … на библиобусе” адпраўляецца ў Дубровенскі раён Віцебская вобласці, каб адказаць на гэтыя пытанні.
Больш падрабязна пазнаёміцца з новымі нумарамі, а таксама з самым першым выданнем “Беларускай думкі” вы можаце ў сектары перыядычных выданняў. Даведкі па тэл.: 71 89 43.