Знаёмімся з птушкамі Беларусі: інфармацыйны мікс для дашкалят

У пачатку красавіка ва ўсім свеце адзначаецца адно з самых традыцыйных экалагічных святаў – Міжнародны дзень птушак.
6 красавіка “Кніжны дэсант” дзіцячага філіяла абласной навуковай бібліятэкі наведаў выхаванцаў ясляў-сада №42, каб разам сустрэць вясну, павітаць прылёт птушак і нагадаць, як абараніць нашых крылатых сяброў.
Інфармацыйны мікс быў прысвечаны белай сініцы (князьку), якая аб’яўлена птушкай 2022 года ў Беларусі. Дашкаляты даведаліся, што белая сініца – невялікая прыгожая пявучая птушка, якая жыве ў нашай краіне толькі на Палессі і занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Маленькім чытачам было прапанавана медыяпадарожжа на Палессе і відэазнаёмства з князьком, гутарка аб асаблівасцях знешняга выгляду і паводзін птушкі, калектыўная творчая праца і кніжная выстава, прысвечаная відавой разнастайнасці птушынага царства.
Крэатыўная лабараторыя LEGO прадставіла магчымасць канструяваць вядомых птушак ці кармушкі, або ўвасабляць у канструяванні ўласныя жаданні.
Шчыра ўдзячныя калектыву ДУА “Яслі-сад №42 г. Гродна” і асабіста Лукша Ліліі Вітальеўне і Дудко Надзеі Юр’еўне за супрацоўніцтва з бібліятэкай, садзейнічанне папулярызацыі кнігі і чытання.