Віншуем з перамогай у рэспубліканскім конкурсе!

Падведзены вынікі VІІ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.
Сярод пераможцаў 5-ць публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці. Першае месца ў намінацыі “Гісторыя Праваслаўя роднага края” атрымала Хвінявіцкая сельская бібліятэка Дзятлаўскага раёна.
Другое месца ў намінацыях “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі”, “Гісторыя Праваслаўя роднага краю” – у Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.Макаёнка і Ізабелінскай сельскай бібліятэкі Ваўкавыскага раёна.
Таксама другія месцы ў намінацыях “Сям’я – наследніца маральных і духоўных каштоўнасцей” і “Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях” прысуджаны гарадской бібліятэцы г. Ашмяны і Партызанаўскай сельскай бібліятэцы Слонімскага раёна.
Віншуем усіх пераможцаў з узнагародамі!