М.Андрыёллі – ілюстратар твораў Э.Ажэшкі

Літаратурны ўрок для ўдзельнікаў універсітэту Залатога веку прайшоў у аддзеле выданняў на замежных мовах. На гэты раз размова ішла аб творчым тандэме Э.Ажэшкі і М.Андрыёллі.
Вядомы мастак ілюстраваў творы і іншых знакамітых пісьменнікаў: У.Шакспіра, А.Міцкевіча, Дж.Купера. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб жыццёвым шляху мастака і аб яго жыцці ў Гродна.
Супрацоўнікі бібліятэкі прадэманстравалі ілюстрацыі да твораў, прачыталі фрагменты з рамана Э.Ажэшкі “Мэір Эзафовіч” і праз музычныя нумары стварылі ў літаратурным салоне атмасферу 19 стагоддзя.