Інтэрактыўная праца са школьнікамі

Аддзел выданняў на замежных мовах прапануе вучням, студэнтам і настаўнікам цікавыя адукацыйныя і культурныя праграмы, прэзентацыі незвычайных кніг, падарожжа ў віртуальную рэальнасць і ўрокі ў мемарыяльным пакоі Элізы Ажэшкі.
Акрамя таго, супрацоўнікі бібліятэкі з ахвотай прымаюць запрашэнні наведаць навучальныя ўстановы горада, каб пазнаёміць школьнікаў са сваім фондам і асаблівасцямі працы. Першымі ўдзельнікамі такіх праграм сталі вучні ДУА “Гімназія №10 г. Гродна”, ДУА “СШ №8 г. Гродна”, ДУА “СШ №36 г. Гродназ польскай мовай навучання”. У школах былі арганізаваны сустрэчы-прэзентацыі, інфармацыйныя гадзіны і адукацыйныя праграмы. Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў іх, а потым прыходзілі ў бібліятэку з бацькамі і настаўнікамі за цікавымі кнігамі.
Для азнаямлення з кніжным фондам аддзела ў школах арганізаваны палічкі літаратуры на англійскай і французскай мовах.
Задаць пытанні і запісацца на мерапрыемствы можна па тэл.: 62-36-07.