За новымі ведамі – у бібліятэку!

25 верасня дзіцячы філіял наведалі навучэнцы 2 класа гімназіі №1 імя акадэміка Я. Ф. Карскага.

Маленькі экскурс па бібліятэцы, знаёмства з кніжнай выставай “З любоўю да Беларусі”, размова аб чытацкіх інтарэсах былі яркімі і насычанымі.
Інтэрактыўная карта “Збяры сваю Беларусь” дапамагла кожнаму стварыць вобраз нашай краіны ў колерах і паразважаць пра традыцыйныя сімвалы беларускай культуры. Медыяпадарожжа “Беларусь – тэрыторыя адзінства” нагадала пра гісторычныя падзеі, здабыткі, прыродныя і культурныя каштоўнасці Радзімы. Маленькіх гасцей чакалі яскравыя мазаікі “Жывёльны і раслінны свет Беларусі” і “Славутасці Беларусі” , фотаальбомы і энцыклапедычныя выданні для школьнікаў.

Напрыканцы сустрэчы крэатыўная лабараторыя LEGO заахвоціла юных “канструктараў” рэалізацыяй асабістых задум і калектыўнымі сюжэтна-ролявымі гульнямі з аднадумцамі.

Запрашаем вас у дзіцячы філіял, дзе кожная сустрэча становіцца плённай і насычанай новымі ведамі!