“Птушкі побач з намі”

8 красавіка дзіцячы філіял здабыў новых сяброў – навучэнцаў 3 “Д” класа сярэдняй школы №20. Знаёмства з бібліятэкай і гутарка пра сучасных аўтараў дзіцячай літаратуры, экскурсія і прагляд выставы “Самая новая кніга” абудзілі інтарэс да літаратуры і жаданне падзяліцца асабістымі чытацкімі перавагамі.

Медыяпадарожжа ў дзівосны свет птушыных, цікавосткі пра птушку года, кнігі, паштоўкі і малюнкі пазнаёмілі маленькіх эрудытаў з асаблівасцямі “крылатай дружыны” і выявілі цікавасць дзяцей да прыродных з’яў.

LEGO-канструяванне таксама было прысвечана птушкам і падаравала непаўторныя эмоцыі творчага захаплення.