Бліц-турнір “Сам сабе юрыст”

4 сакавіка супрацоўнікамі аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы праведзены бліц-турнір “Сам сабе юрыст”. Мэта інтэлектуальнай гульні — прававая асвета і фарміраванне прававой культуры моладзі.

На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы II курса каледжа бізнеса і права. Падчас гульні прысутныя змаглі праверыць свае веды ў галіне права. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Новая літаратура па праву”. Напрыканцы сустрэчы прайшла экскурсія па бібліятэцы, у ходзе якой навучэнцы наведалі аддзел рэдкай кнігі і аддзелы абслугоўвання.

За прававымі ведамі звяртайцеся ў аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы ў галоўны корпус бібліятэкі на Карбышава, 17.