Бібліятэка запрашае на агульнанацыянальную дыктоўку

21 лютага будзе адзначацца Дзень роднай мовы. Гэта асаблівае свята для кожнай нацыі і кожнага народа.

У сувязі з гэтым стала традыцыйным напісанне агульнанацыянальнай дыктоўкі. Мэта акцыі – дэманстрацыя павагі да роднай мовы, яе ўшанаванне.

Кожны жадаючы можа паўдзельнічаць і паспрабаваць свае сілы ў веданні роднай мовы.

Дыктоўка пройдзе ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” 19 лютага ў 14.00 па адрасе: вул. Карбышава, 17, 2 паверх, універсальная чытальная зала.

Чакаем усіх!