Дзень інфармацыі для будучых гісторыкаў

5 лістапада ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы адбыўся дзень інфармацыі “Другая сусветная вайна ў навуковых даследаваннях” для студэнтаў 3-га курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы.

Удзельнікам мерапрыемства быў прадстаўлены агляд крыніц па ўсіх перыядах другой сусветнай вайны: уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР, трагічныя старонкі 1941 года, акупацыйны рэжым, партызанскі рух, вызваленне Беларусі. Асаблівую ўвагу звярнулі на маладаследаваныя старонкі вайны: халакост, вываз насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію, дзейнасць беларускай калабарацыі.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава, на якой дэманстравалася больш за 125 выданняў: манаграфіі, энцыклапедыі, зборнікі навуковых прац, навучальныя дапаможнікі, перыядычныя выданні.