Краязнаўчы каляндар на 2021 год

Шаноўныя гарадзенцы!

Аддзелам краязнаўства ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” падрыхтаваны “Краязнаўчы каляндар на 2021 год”, які змяшчае звесткі аб звыш 450 юбілеях прадстаўнікоў розных галін дзейнасці, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Гродзеншчыны.

За падрабязнай інфармацыяй ці па пытаннях атрымання копіі выдання можна звяртацца ў аддзел краязнаўства па адрасе: вул. Карбышава, 17, каб. 107.

Тэл. для кантактаў: 8 (0152) 71-89-54.