Як пачыналася новая старонка бібліятэчнай гісторыі

На сённяшні дзень выпала мноства цікавых падзей і святаў. Але ёсць яшчэ адна знакавая нагода.

Год назад, менавіта 14 кастрыніка, ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” пачала пераезд у новы будынак!

Справа была складанай, але разам з дружным калектывам нічога не страшна, нават такая цяжкая праца. Таму сёння абласная бібліятэка з радасцю вітае сваіх чытачоў у прасторных і прыгожых залах па адрасе: вул. Карбышава, 17 і запрашае ўсіх жыхароў Гродна ў госці за цікавымі кнігамі!

А фотаздымкі нагадаюць нам, як пачыналася новая старонка ў жыцці ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.