Мастацтва Беларусі канца ХХ – пачатак ХХІ стст.

5 кастрычніка 2020 года ў аддзеле мастацтва прайшла інфармацыйная гадзіна “Мастацтва Беларусі канца ХХ – пачатку ХХІ стст.” для студэнтаў 4 курса факультэта мастацтва і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Наведвальнікі пазнаёміліся з аддзелам мастацтва, сайтам і каталогам бібліятэкі, а таксама папрацавалі з літаратурай, прысвечанай мастацтву Беларусі канца ХХ – пачатку ХХІ стст. Багата ілюстраваная калекцыя кніг і даведнікаў вельмі спадабалася гасцям і аказалася для іх карыснай.

Наведаць аддзел мастацтва і папрацаваць са спецыялізаванай літаратурай могуць як групы студэнтаў і школьнікаў, так і самастойныя чытачы па адрасе: вул. Савецкая, 25.