З Днём настаўніка!

Шаноўныя настаўнікі!
Прафесійнае свята – добрая нагода выказаць вам шчырыя словы падзякі і павагі за вашу значную і каштоўную працу. Бо кожны з вас аддае мноства сіл такой вялікай справе, як выхаванне падрастаючага пакалення. Вы дапамагаеце дзецям не толькі атрымліваць веды, але развівацца, адкрываць новыя неверагодныя таленты і шукаць свой шлях у жыцці. Вялікі дзякуй вам за гэта!
ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” ад усяго сэрца віншуе вас з Днём настаўніка!
Жадаем вам удзячных і таленавітых вучняў, аптымізму, жыццяздольнасці, моцнага здароўя і поспехаў у кожным пачынанні. А абласная бібліятэка заўсёды гатова дапамагчы вам не толькі ў рабоце, але і ў адпачынку. Будзем вельмі рады бачыць вас і абавязкова падбярэм кнігі на любы густ і пажаданні.
Са святам!