Пазнавальныя праграмы ў бібліятэцы

Падчас летняга адпачынку дзеці, падлеткі і дарослыя з задавальненнем прыходзяць ў бібліятэку, бо тут можна не толькі ўзяць кнігу, а яшчэ і пазнаёміцца са светам высокіх тэхналогій і цікавых гульняў. Кожную сераду для іх арганізоўваюцца пазнавальныя праграмы ў “Бібліятэцы пад адкрытым небам”.
На гэтым тыдні для наведвальнікаў былі прапанаваны адукацыйныя гульні на iPad, віктарына на сэнсарным экране і віртуальнае падарожжа па краінах свету. Дзеці з інтарэсам апрабавалі ўсе магчымасці інавацыйных забаў і засталіся ад іх пад прыемным уражаннем.
Заходзьце і Вы ў аддзел выданняў на замежных мовах абласной бібліятэкі на вул. Ажэшка, 17, каб і цікавую кнігу знайсці, і да высокіх тэхналогій дакрануцца.
Запіс для наведвання праграм па тэл.: 62-36-07.
Таксма чакаем вас кожную сераду ў “Бібліятэцы пад адкрытым небам”!