Вытворчая сустрэча па пытаннях культуры

17 чэрвеня 2020 года на базе ДУК “Гродзенская абласная бібліятэка ім. Я. Ф. Карскага” прайшла вытворчая нарада з удзелам намесніка начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Куратчык С.В., кіраўнікоў аддзелаў культуры рай- і гарвыканкамаў, супрацоўнікаў абласной бібліятэкі, дырэктароў бібліятэчных сістэм і клубных устаноў Гродзенскай вобласці. Мерапрыемства праходзіла ў рэжыме on-line.
Асаблівая ўвага звярталася на выкананне пунктаў пастановы калегіі ўпраўлення культуры і падрыхтоўку мерапрыемстваў, прысвечаных памятным і юбілейным датам.
Таксама разглядаліся пытанні працы перасоўных бібліятэк, пошуку спонсарскай дапамогі для папаўнення бібліятэчных фондаў, рэалізацыі бібліятэчных інтэрнэт-праектаў.
У выніку вытворчай нарады былі выпрацаваны рэкамендацыі па выпраўленні недахопаў у рабоце устаноў культуры Гродзенскай вобласці.
