«Гістарычныя асобы-юбіляры»

З 4 чэрвеня 2020 г. ва ўніверсальнай чытальнай зале пачынае дзейнічаць  выстава-прагляд літаратуры «Гістарычныя асобы-юбіляры», якая дапаможа дапытліваму чытачу стаць бліжэй да разумення беларускай культуры і гісторыі. І першы выпуск прысвечаны асветнікам-юбілярам 2020 года: Сымону Буднаму, Сафіі Слуцкай, Кірыле Тураўскаму.

Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182 гг.) – славуты старажытнабеларускі пісьменнік-прапаведнік і царкоўны дзеяч. Першым у беларускай філасофскай і навукова-філалагічнай традыцыі поўна сфармуляваў першаступенную значнасць для жыцця чалавека кніжных ведаў, гуманітарнай навукі і пазнання. Кірыла Тураўскі займае выключнае месца ў беларускай гісторыі і культуры.

Сафія Слуцкая (1585-1612 гг.) – княгіня Слуцкая і Капыльская, рэлігійная дзеячка, асветніца, беларуская праваслаўная святая. Актыўна займалася царкоўнымі справамі, займалася асветніцкай дзейнасцю.

Сымон Будны (1530-1593 гг.) – дзеяч беларускай культуры, гуманіст, філосаф, асветнік, гісторык Вялікага Княства Літоўскага. Актыўны ўдзельнік рэфармацыйнага руху. Адзін з заснавальнікаў кальвінісцкай друкарні ў Нясвіжы, выдавец КатэхізісуБібліі Новага Запавету ў перакладзе на беларускую кніжную і польскую мовы.

Падрабязней пазнаёміцца з жыццём асветнікаў вы зможаце па адрасе: вул. Карбышава, 17, каб. 204.