Паслугі

ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага” аказвае карыстальнікам наступныя паслугі (бясплатна):

  • Прадстаўленне інфармацыі аб бібліятэчных фондах;
  • інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне:
    • выкананне бібліяграфічных і фактаграфічных даведак;
    • правядзенне кансультацый па пошуку дакументаў з выкарыстаннем электроннага і традыцыйных каталогаў;
  • падбор і выдача дакументаў па запытах чытачоў:
    • на абанеменце – для карыстання за межамі бібліятэкі на тэрмін да 15 дзён;
    • у чытальных залах – для карыстання ў межах бібліятэкі на працягу яе працоўнага дня;
  • абслугоўванне па міжбібліятэчнаму абанементу;
  • прадастаўленне доступу да:
    • Web-каталога абласной бібліятэкі;
    • віртуальнай чытальнай залы, віртуальнай даведачнай службы “Спытай бібліятэкара”, віртуальнага цэнтра прававой інфармацыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, віртуальнай экскурсіі па “Дому Элізы Ажэшкі” і Мультыцэнтры “Совушка”;
  • правядзенне сацыякультурных мерапрыемстваў: выстаў і праглядаў літаратуры, прэзентацый новых кніг, інфармацыйных тыдняў, дзён інфармацыі і г.д.;
  • удзел у рабоце аматарскіх аб’яднанняў: “Литературные четверги”, салон “У пані Элізы”, “Пачытай-ка”, “Равеснік”;
  • арганізацыя і правядзенне выстаў вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва народных майстроў і шмельцаў Гродзеншчыны, дакументаў з прыватных калекцый;
  • кансультацыі юрыстаў-практыкаў (1 раз у месяц) па пытаннях сямейнага, жыллёвага, грамадзянскага і іншага права.