Квэст-гульня “Старонкі гісторыі Гродна”

19 лютага 2020 года аддзелам краязнаўства Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Карскага праведзена квэст-гульня “Старонкі гісторыі Гродна”. Вучні 3-х класаў гімназіі № 4 г.Гродна пазнаёміліся з гісторыяй горада над Нёманам, яго архітэктурнымі збудаваннямі і слыннымі асобамі, якія ўнеслі ўклад у развіццё абласнога цэнтра.

Вучні з задавальненнем рашалі пазнавальныя задачы рэбусы і крыжаванкі па помніках архітэктуры, археалогіі, гісторыі, мастацтва на «станцыях» “Літаратурная”, “Архітэктурная”, “Геральдыка” і “Краязнаўчая”.

Увазе прысутных былі прадстаўлены агляд літаратуры, прысвечанай Гродна, а таксама экскурсія па бібліятэцы.