Слова роднае, слова слаўнае

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Абвешчаны ён у лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.
З гэтай нагоды для студэнтаў філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы была праведзена інфармацыйнага гадзіна “Слова роднае, слова слаўнае”.
Супрацоўнікі аддзела краязнаўства пазнаёмілі прысутных з факсімільным выданнямі, якія захоўваюцца ў фондзе бібліятэкі, у т.л. першае поўнае факсімільнае выданне кніжнай спадчыны Ф. Скарыны, Радзівілаўскі летапіс, Полацкае і Тураўскае Евангелле, буквары 1618, 1631, 1767 гадоў і інш.
Падчас мерапрыемства былі прадстаўлены мультыпрэзентацыя і аднайменны адкрыты прагляд літаратуры.