Напярэдадні Дня закаханых

10 лютага 2020 года напярэдадні Дня закаханых навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага электратэхнічнага каледжа імя Івана Шчаснага наведалі ўніверсальную чытальную залу Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Карскага.
Моладзь змагла не толькі паглядзець адмысловую выставу літаратуры, прысвечаную каханню, але і праслухала літаратурна-музычную кампазіцыю “Всё начинается с любви”. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі сабраных з літаратурным увасабленнем самага ўзнёслага пачуцця на працягу стагоддзяў: ад антычнасці, ісламскага свету, Рэнесанса і да паэзіі ХХ стагоддзя.