Пераможцы абласнога конкурсу макетаў

Падведзены вынікі абласнога конкурсу макетаў “Архітэктурныя помнікі малой радзімы”, які у Гродзенскай вобласці праводзіўся ўпершыню.

Яго арганізатары – упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага.

На конкурс было пададзена 24 работы па трох намінацыях, з іх 5 творчых прац выканана вучнямі. Для стварэння традыцыйнага макета былі выкарыстаны розныя тэхналогіі і тэхнічныя прыстасаванні. Кожная творчая праца мае высокі эстэтычны ўзровень выканання,  дакладна адпавядае архітэктурнаму помніку і вызначанай намінацыі. Гран-Пры абласнога конкурсу атрымаў Лапушэўскі Станіслаў Станіслававіч (г. Ашмяны) за творчую працу “Сінагога”.

 

У намінацыі “Гонар зямлі Прынёманскай”:

І месца – творчы калектыў пад кіраўніцтвам Адасік Ксеніі Аляксандраўны (г. Гродна) за працу “Домік Элізы Ажэшкі”;

         ІІ месца – Дудзюк Таццяна Мікалаеўна (г.п. Мір Карэліцкага раёна) за работу “Мірскі замак”;

         ІІІ месца – калектыў дзяржаўнай установы культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Я.Купалы” (г. Ліда) за работу “Лідскі замак”.

 

У намінацыі “Мая малая радзіма”:

І месца – Шапуцька Іван Мікалаевіч (г.п. Зэльва) за работу “Касцёл Найсвяцейшай Троіцы”;

ІІ месца – Нагродская Марыя Барысаўна (г.п. Вялікая Бераставіца) за творчую працу “Касцёл Перамянення Пана”;

ІІІ месца – Васілеўская Галіна Іосіфаўна (в. Масты Левыя Мастоўскага раёна) за творчую працу “Аўтэнтычная драўляная сялянская хатка”.

 

У намінацыі “Страчаная спадчына Гродзеншчыны”:

І месца – Шворак Людміла Пятроўна (г. Свіслач) за работу  “Сядзібны дом графа В.Тышкевіча”;

ІІ месца – Бандзюкевіч Анатоль Іванавіч (г. Навагрудак) за работу “Гарадская ратуша”;

ІІІ месца – Саванец Мікалай Мікалаевіч (г. Слонім) за работу “Мячэць”.

 

Віншуем пераможцаў.