Музейны краязнаўчы пакой сельскай бібліятэкі аграгарадка Мураваная Ашмянка
Музейны краязнаўчы пакой створаны пры сельскай бібліятэцы аграгарадка Мураваная Ашмянка ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” ў 2017 годзе. Тут сабраны інфармацыйна-краязнаўчыя матэрыялы, экспанаты, якія адлюстроўваюць гісторыю вёскі Мураваная Ашмянка, побыт, традыцыі мясцовых жыхароў. Значнае месца займаюць матэрыялы пра знакамітага ўраджэнца Мураванай Ашмянкі К.М.Дарагастайскага, які праславіўся як ваенны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ (XVI – пач. XVII стст.), вучоны, паэт, аўтар навукова-папулярнай кнігі пра коней “Гипика”.
Адрас: аг. Мураваная Ашмянка, вул. Савецкая, 2, Ашмянскі раён
Час працы: з 9.00 да 18.00.
Выхадныя дні: панядзелак, аўторак.
Перапынак на абед: 13.00 – 14.00.
Тэлефон: (8-01593) 2 08 36.