Краязнаўчы турнір “Таямніцы малой радзімы”

Здаецца, мы ведаем пра сваю Слонімшчыну ўсё: кожную вуліцу, кожны завулак, знаёмыя краявіды. Але ці сапраўды гэта так?

У філіяле “Гарадская бібліятэка №2” адбыўся краязнаўчы турнір “Таямніцы малой радзімы”, у якім прымалі ўдзел навучэнцы класа ДУА “Сярэдняя школа №8 імя М.Т. Анішчыка г. Слоніма”. Для каманд “Следапыты” і “Краязнаўцы” сённяшні турнір — гэта не проста спаборніцтва ў эрудыцыі і знаходлівасці. Гэта захапляльнае падарожжа ў глыб стагоддзяў, магчымасць дакрануцца да жывой гісторыі свайго краю і адкрыць для сябе тое, чаго не знойдзеш у звычайных падручніках. Мерапрыемства складалася з пяці тураў: бліц-віктарыны “Гістарычны векар”, “Кола гісторыі”, інтэрактыўных гульняў “Славутыя землякі” і “Духоўная спадчына Слонімшчыны”, “Легенды і міфы роднага краю”.

Пераможцамі сёння сталі самыя ўважлівыя, дапытлівыя і дружныя ўдзельнікі каманды “Краязнаўцы”! Віншуем!