Падарожжа ў краіну Права
Напярэдадні Сусветнага дня дзіцяці ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы для вучняў 3 класа адбыўся пазнавальна-гульнявы занятак “Падарожжа ў краіну Права”.
Бібліятэкар нагадала дзецям аб асноўных дакументах, у якіх замацаваны правы дзяцей: Канвенцыі аб правах дзіцяці, Дэкларацыі правоў дзіцяці, законе Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці”. Затым падарожнічалі па старонках дзіцячых казак “Залаты ключык або прыгоды Бураціна”, “Чырвоны капялюшык”, “Папялушка”, “Шэрая шыйка” і адказвалі, ці заўсёды выконваюцца правы герояў.
Удзельнікі разгадвалі тэматычную крыжаванку “Кожны мае права”, складалі прыказкі і прымаўкі звязаныя з правамі і абавязкамі і тлумачылі іх сэнс, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, знаёміліся з матэрыяламі выставы “Правы ў маім жыцці”.