Беларусь – энергаэфектыўная краіна
Штогод у лістападзе ў нашай краіне праходзіць рэспубліканская акцыя “Беларусь – энергаэфектыўная краіна”. Яе мэта – нагадаць кожнаму з нас, як важна быць руплівымі гаспадарамі на сваёй зямлі. Культарганізатар філіяла “Варнянская сельская бібліятэка-клуб” правяла гадзіну інфармацыі “Беларусь – энергаэфектыўная краіна”.
У ходзе мерапрыемства распавядалі пра прыродныя багацці Беларусі, развіццё айчыннай энергетыкі, уключаючы аднаўляльныя крыніцы (сонца, вецер, вада) і Беларускую атамную электрастанцыю. Дзеці знаёміліся з правіламі энергазберажэння, адказвалі на пятанні віктарыны.