Будзь у бяспецы!

У філіяле “Альхоўская сельская інтэграваная бібліятэка” прайшло яркае і пазнавальнае мерапрыемства для выхаванцаў дзіцячага садка, прысвечанае бяспецы з незнаёмымі людзьмі.

Дзеці сталі ўдзельнікамі тэатралізаванай гутаркі з вясёлым Зайкам, які дапамог зразумець, як сябе паводзіць пры сустрэчы з незнаёмымі. Разам з героем хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся казаць «не», не браць пачастункі ад чужых  і заўсёды паведамляць дарослым.

Асаблівым сюрпрызам стаў лялечны спектакль  пра Чырвоную Шапачку, які ў даступнай і займальнай форме нагадаў дзецям правілы бяспекі. Спектакль выклікаў шчырыя эмоцыі, смех і актыўныя абмеркаванні!

Мерапрыемства прайшло ў цёплай, дружалюбнай атмасферы і пакінула ў дзяцей не толькі добры настрой, але і важныя веды, якія дапамогуць ім быць уважлівымі і асцярожнымі ў паўсядзённым жыцці.