“Кола святаў” — ярка і па-народнаму!
Бібліятэкар філіяла “Альхоўская сельская інтэграваная бібліятэка” правяла для дзяцей школьнага лагера Альхоўскай сельскай школы фальклорна-гульнявое мерапрыемства “Кола святаў”.
Дзеці пазнаёміліся з народным календаром Беларусі, даведаліся пра гісторыю і традыцыі свята Дзяды, а таксама пагарталі кнігі з выставы “Спадчына роду”. Асаблівую цікавасць выклікалі народныя гульні продкаў — “Лянок” і “Лапаць”.
Мерапрыемства дапамагло дзецям бліжэй пазнаёміцца з багатай спадчынай беларускага народа. Народныя традыцыі жывуць і берагуцца, а памяць пра продкаў заўсёды застаецца ў нашых сэрцах.