Свята слова і музыкі!

Абласная бібліятэка на адзін вечар ператварылася ў сапраўдны эпіцэнтр літаратурных і музычных падзей! Мы з гонарам прынялі ў сваіх сценах таленавітую пісьменніцу з Нясвіжчыны, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Зою Капуста (Кулік).

Вечар пад назвай “Дарогі ўсе вядуць дадому” стаў яркай вітрынай багатай творчасці Зоі Мікалаеўны. Яна з лёгкасцю і шчырасцю падзялілася з прысутнымі сваім жыццёвым шляхам, прэзентавала свае шматлікія кнігі паэзіі і прозы, сярод якіх такія знакавыя творы, як “Перад табой стаю”, “Капыльская містэрыя”, “Ад Нясвіжа да Грунвальда” і іншыя.

Атмасферу свята стваралі не толькі мудрыя словы пісьменніцы, але і цудоўныя песні-балады на яе вершы, а таксама відэакліпы, якія дадалі вечару асаблівай магіі. Адметным момантам стала ўрачыстая перадача кнігі аўтара “Дзе мая доля, Ойча” і “Владельцы Несвижа Радзивиллы” Аляксандра Вялько ў фонд кніжніцы.

Вечар быў напоўнены цёплымі словамі, цікавымі пытаннямі і шчырымі адказамі. Гродна пакінуў у сэрцы творцы самыя светлыя ўспаміны, а ўсе прысутня атрымалі незабыўныя ўражанні ад сустрэчы з сапраўдным майстрам слова.

Дзякуем Вам, Зоя Мікалаеўна, за мудрыя думкі, песні і вершы, якія кранаюць самыя глыбінныя струны душы! Жадаем натхнення і поспехаў у творчай дзейнасці!