Да роднай мовы крок зрабі
У рамках праекта “Да роднай мовы крок зрабі”, які рэалізуецца ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” была падрыхтавана выстава-зварот “Дакраніся да роднага слова”. Яна была накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне павагі і любві да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. “Знаўцы роднай мовы” перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, успаміналі вядомых беларускіх пісьменнікаў і іх творы, а таксама, чыталі хуткамоўкі на роднай мове. Увазе прысутных была прадстаўлена кніжная выстава.
“Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!” – такім дэвізам завяршылася мерапрыемства.