Хай часцей смяюцца дзеці
“Хай часцей смяюцца дзеці” — менавіта пад такой назвай у Іўеўскай раённай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні, прысвечаныя творчасці славутай прадстаўніцы беларускай дзіцячай літаратуры Эдзі Агняцвет.
Падчас сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла вучняў пачатковых класаў з цікавымі фактамі з жыцця паэтэсы і правяла агляд яе кніг з фондаў бібліятэкі. Дзеці з вялікім захапленнем чыталі ўслых цудоўныя вершы (“Зямля з блакітнымі вачамі”, “Хто пачынае дзень?” і іншыя) ды абмяркоўвалі прачытанае.
Мерапрыемства падарыла ўсім удзельнікам шчырыя эмоцыі і абудзіла жывую цікавасць да літаратурнай спадчыны Эдзі Агняцвет.