Паэзія сэрца: вечар, прысвечаны самым родным

У сценах Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Я. Карскага прайшоў паэтычны мікрафон “Любоў бацькоўская бязмежная”. Мерапрыемства, арганізаванае сумесна з Гродзенскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, стала яркім акордам Тыдня бацькоўскай любові.

Гэты перыяд у беларускім календары сімвалічны: ён аб’ядноўвае Дзень маці, які супадае са светлым святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы, і Дзень бацькі. Менавіта сувязь пакаленняў і бязмежная ўдзячнасць тым, хто даў нам жыццё, сталі галоўнымі лейтматывамі сустрэчы.

Шчыры і пранікнёны настрой вечару задалі музычныя кампазіцыі юных талентаў, якія кранулі струны душы кожнага прысутнага.

Паэтычны мікрафон аб’яднаў майстроў слова розных пакаленняў. Сваёй творчасцю падзяліліся члены Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі на чале са старшынёй Людмілай Кебіч. Працягнулі эстафету творчасці прадстаўнікі літаратурнага аб’яднання “Надзея” пад кіраўніцтвам Юліі Чамярыс.

Вечар атрымаўся па-сапраўднаму душэўным і шчырым. Удзельнікі і госці разыходзіліся з адчуваннем святла ў душы, натхнёныя паэзіяй і жаданнем яшчэ раз сказаць самыя важныя словы сваім бацькам. Мы дзякуем усім, хто далучыўся да нашага свята. Да новых сустрэч на старонках кніг!

Яшчэ навіны: