Прафесія вечная — бібліятэчная
У філіяле “Альхоўская сельская інтэграваная бібліятэка” для вучняў малодшых класаў прайшла пазнавальна-гульнявая праграма “Прафесія вечная — бібліятэчная”, прысвечаная знаёмству дзяцей з работай бібліятэкара.
У ходзе сустрэчы юныя чытачы даведаліся пра гісторыю бібліятэчнай справы, пра тое, што самыя старажытныя бібліятэкі з’явіліся яшчэ ў старажытнасці , а першымі бібліятэкарамі былі перапісчыкі кніг. Школьнікі з задавальненнем удзельнічалі ў гульні “Што робіць бібліятэкар?” Разгадвалi загадкi па прафесiях i вырашалi, кiм стануць у будучынi.
Дзеці даведаліся, што кніга — гэта сапраўдны сябар, а бібліятэка — гэта дом, дзе заўсёды рады кожнаму чытачу!